Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СТАРШЫНЯ ГАРСУДУ ПРАТЭСТУЕ СУПРАЦЬ РАШЭНЬНЯ НА КАРЫСЬЦЬ СТАТКЕВІЧА


Любоў Лунёва, Менск

Паводле гэтага прысуду, лідэру сацыял-дэмакратаў за незаконны арышт на 10 сутак за арганізацыю шэсьця ў Дзень Незалежнасьці 27 ліпеня 1999 году належала атрымаць грашовую кампэнсацыю — 100 тысяч рублёў.

Мікола Статкевіч лічыць, што старшыня гарадзкога суду атрымаў загад адмяніць рашэньне раённага суду пасьля таго, як сродкі масавай інфармацыі паведамілі пра створаны прэцэдэнт, калі за незаконныя дзеяньні ўладаў супраць палітычных дзеячоў удалося спагнаць грошы зь дзяржавы.

Сацыял-дэмакраты маюць намер прайсьці праз усе неабходныя судовыя ўстановы, каб завершыць гэтую справу.
XS
SM
MD
LG