Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕРАСЬЦЕЙСКАЯ ВЭРТЫКАЛЬ ЗМУШАЕ ПРАМЫСЛОВЫЯ ПРАДПРЫЕМСТВЫ ПЕРАЛІЧАЦЬ ГРОШЫ НА ПАТРЭБЫ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ


Алег Супрунюк, Берасьце

Паводле рашэньня адмiнiстрацыi Ленiнскага раёну Берасьця, усiм суб'ектам гаспадараньня прызначаны плян нарыхтоўкi кармоў у гаспадарках Маларыцкага i Драгiчынскага раёнаў. Агулам гарадзкiя ўстановы абавязаныя нарыхтаваць у названых раёнах 11 тысяч тон сена. Самiм гаспадаркам гэтая дапамога ня будзе каштаваць нiчога. Кiраўнiкам прадпрыемстваў прапанавана захоўваць 75% заробку падначаленых, накiраваных на сельгасработы. Акрамя таго, гарадзкiя шэфы абвязаны самастойна паклапацiцца аб харчаваньнi, мэдычным абслугоўваньнi i забеспячэньнi супрацоўнікаў неабходнымi для нарыхтоўкi кармоў прыладамi.

Але найбольш цiкавым падаецца наступны пункт рашэньня мясцовай вэртыкалi. Кожнае прадпрыемства цi ўстанова абавязаныя ўжо да 1 чэрвеня нарыхтаваць сена на 70% ад прызначанага пляну. Пра тое, што дасягнуць такiх паказьнікаў да пачатку лета немагчыма, добра ведаюць ня толькi прамыслоўцы, але i прадстаўнiкi выканаўчай улады. Таму ў выпадку не выкананьня прызначанага пляну берасьцейская вэртыкаль прапануе адмiнiстрацыi гарадзкiх прадпрыемстваў пералiчыць грошы – з разьлiку 41 тысяча рублёў за кожную тону сена.

Уладзiмер Салавей, дырэктар Берасьцейскага заводу бытавой хiмii, упэўнены, што гэтае рашэньне было прынятае з адзiнай мэтай – спагнаць з прадпрыемстваў дадатковыя сродкi на падтрымку сельскай гаспадаркi. Але прамыслоўцам зараз не застаецца iншага выйсьця, як выконваць такiя загады.

(Салавей: ) "Мы жывем у дзяржаве, разумеем палiтыку i супраць дзяржавы ня пойдзем. Нам гэта не патрэбна. Так, нас прымушаюць пералiчаць грошы. Калi б мы вырашалi гэтае пытаньне самастойна, было б больш карысьцi. Мы самi зрабiлi б разьлiкi, колькi гэта каштуе, i вырашылi б пытаньне аб вылучэньнi гэтых грошай. Але нам гэтага не дазволiлi. Таму, зразумела, атрымлiваецца дадатковы падатак".

Прамыслоўцы ўпэўненыя, што нарыхтоўкай сена справа ня скончыцца. Ужо iснуюць праекты новых рашэньняў у справе дапамогі сельскiм гаспадаркам у набыцьцi палiва, уборачнай тэхнiкi, сродкаў аховы расьлiн i iншага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG