Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАСЕЙСКІЯ КУРСАНТЫ, УЦЯКАЮЧЫ НА ЗАХАД, ПАКІНУЛІ КРЫВАВЫ СЬЛЕД У КРАІНАХ БАЛТЫІ


Віталь Тарас, Прага

Перад гэтым ён перасек Латвію і Літву. Як вядома, Польшча, а таксама краіны Балтыі імкнуцца стаць сябрамі Эўрапейскага Зьвязу. Згаданая гісторыя можа стаць яшчэ адной ілюстрацыяй у падмацаваньне ідэі стварэньня агульных памежных сілаў Зьвязу для аховы эўрапейскіх краінаў ад нелегальнай іміграцыі, арганізаванай злачыннасьці й тэрарызму.

Прыкладна паўгады таму курсанты элітнай ваенна-марской вучэльні з Санкт-Пецярбургу Юры Усьціменка і Дзьмітры Мядзьведзеў у ластах і масках пераплылі расейска-эстонскую мяжу і выйшлі не бераг у тым месцы, дзе мяжу ахоўвае толькі наземны патруль. Затрымаўшыся на два дні ў закінутым гатэлі ў Нарве, яны перабраліся ў Сіламяэ, адкуль пачалі вандраваць па ўсёй Эстоніі. Лічыцца, што на іхным рахнуку пяць забойстваў, у тым ліку ў Таліне і Тарту. Потым яны вырашылі зьбегчы на Захад, аднак пры пераходзе мяжы з Латвіяй падзельнік Усьціменкі Мядзьведзеў быў забіты ў стралініне з супрацоўнікамі спэцслужбаў. Праваахоўчыя органы трох балтыйскіх краінаў на той момант ужо каардынавалі свае дзеяньні.

Гэтая тэма застаецца адной з галоўных у эстонскай прэсе, тым болей што на гэтым тыдні парлямэнт Эстоніі мяркуе разгледзець пытаньне аб умацаваньні дзяржаўнай мяжы.

Як піша рускамоўная газэта “Молодежь Эстонии”, спатрэбіцца “прынамсі паўмільярда эстонскіх крон на ахову сухапутнай эстонска-расейкай мяжы”, даўжыня якой складае 150 кілямэтраў. Гэта ўдвая больш той сумы, якая была вылучаная на гэты год Дэпартамэнту аховы межаў.

Вось што паведаміў па тэлефоне з Таліну намесьнік галоўнага рэдактара газэты “Молодежь Эстонии” Ўладзімер Фрыдлянд:

(Фрыдлянд: ) “Калі некаму вельмі спатрэбіцца перайсьці з таго або іншага боку ў Расею, альбо зь Літвы ў Польшчу – тут дастаткова шмат варыянтаў. І гэта можа зрабіць нават ня вельмі падрыхтаваны чалавек. З другога боку, у Эўропе зараз наагул, можна сказаць, няма межаў. Што тычыцца магчымага рашэньня эстонскага парлямэнту наконт абсталяваньня мяжы, дык сума трэба салідная – бюджэт, канечне, такую суму не пацягне. Таму тут, напэўна, будуць нейкія варыняты дапамогі з боку краінаў НАТО ці Эўразьвязу. Але рабіць мяжу такой, каб там нават мыш не праскочыла – такой задачы зараз, напэўна, няма. Гісторыя з Усьціменкам – гэта прыватны выпадак”.

(Карэспандэнт: ) “А як эстонская прэса ў цэлым асьвятляла гэтую гісторыю?”

(Фрыдлянд: ) “Падобныя інцыдэнты ў Эстоніі заўсёды асьвятляюцца шырока. І трэба сказаць, эстонскія медыі выказваюць жуцрналісцкую актыўнасць – яны адразу зьвязаліся з расейкім бокам і ўвогуле падалі гэтую гісторыю прафэсійна, з усіх бакоў. Я не сказаў бы, што былі пры гэтым нейкія недобразычлівыя акцэнты ў бок Расеі. Гэта разглядалася як надзвычайнае здарэньне, і адпаведна было ўзьнятае пытаньне аб надзейнасьці межаў”.

Завершыўся ваяж забойцы зь Пецярбургу, як мы ўжо казалі, у Польшчы – на чыгуначнай станцыі ў Сувалках. Злачынцу не дапамагло і тое, што ён перафарбаваў валасы ў цёмны колер.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG