Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШТРАФ АБАРОНЦУ КУРАПАТАЎ ЗЬНІЗІЛІ З 2,5 ДА 1,5 МІЛЬЁНА РУБЛЁЎ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

“Адкуль мне ўзяць тысячу даляраў на гэты штраф? Гэта зьдзек”, — заявіў нашаму радыё Ўладзімер Плотнікаў. Сёньня ён падаў скаргу на рашэньне абласнога суду ў Вярхоўны Суд.

Нагадаем, Уладзімера Плотнікава пакаралі за ўдзел у падзеях 9 лістапада мінулага году, калі міліцыя блякавала ў курапацкім лесе ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць будаўніцтва ў мэмарыяльным месцы кальцавой дарогі. Тады было пакарана больш як два дзясяткі чалавек.
XS
SM
MD
LG