Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МАГІЛЁВЕ РАСПАЧАЛАСЯ КАНФЭРЭНЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ І ВЫДАЎЦОЎ НЕЗАРЭГІСТРАВАНЫХ ВЫДАНЬНЯЎ УСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Большасьць з дваццаці ўдзельнікаў выдае свае газэты, наклад якіх не перавышае 299 асобнікаў. Сярод іх ёсьць і вядомыя мэдыі, кшталту асіповіцкай “Панарамы”, якая выходзіць ужо шэсьць гадоў. Сустракаюцца і новыя моладзевыя газэты — “Жывая вера” і “Голас моладзі”.

Значная частка маладых журналістаў марыць зарэгістраваць сваю газэту і зрабіць яе сур’ёзным эўрапейскім выданьнем. Яны лічаць, што разьвіцьцю незалежных мэдыяў перашкаджаюць мясцовыя ўлады і недасканалае заканадаўства аб друку.

Паводле думкі ўдзельнікаў канфэрэнцыі, іхны ўплыў на грамадзтва мінімальны, бо мясцовыя ўлады актыўна падтрымліваюць толькі дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. Аднак яны не губляюць аптымізму і вераць, што надыдзе лепшы час — і іхныя выданьні зробяцца рэальнай чацьвертай уладай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG