Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НЕДАХОП СРОДКАЎ НЕ ДАЗВАЛЯЕ МЯСЦОВЫМ УЛАДАМ СЬВЯТКАВАЦЬ ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ З РАНЕЙШЫМ РАЗМАХАМ


Алег Супрунюк, Берасьце

Вiзыту кiраўнiка верхняй палаты расейскага парлямэнту Сяргея Мiронава берасьцейскiя ўлады надалi надзвычай вялiкую ўвагу. Спадар Мiронаў таксама некалькi разоў падкрэсьлiваў, што менавiта ў гэты дзень зьявiўся ў Берасьцi невыпадкова. Свой удзел у сьвяточных мерапрыемствах ён наўпрост зьвязваў з будаўнiцтвам саюзнай дзяржавы Расеi i Беларусi i казаў пра неабходнасьць у найблiжэйшы час зрабiць сур'ёзныя крокi ў справе iнтэграцыi дзьвюх дзяржаваў. У якасьцi добрага прыкладу такой iнтэграцыi было названае фiнансаваньне рэканструкцыi мэмарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасьць-герой".

Але людзi, што маюць непасрэднае дачыненьне да крэпасьцi, не падзяляюць такога аптымiзму. Дырэктар мэмарыялу Валеры Губарэнка нагадаў, што ў 1996 годзе кiраўнiкi дзяржаваў СНД ужо прымалi рашэньне пра фiнансаваньне рэканструкцыi крэпасьцi. Але большасьцю краiнаў гэтая дамова не выконваецца. Асаблiва засмучае кiраўнiцтва мэмарыялу той факт, што выдаткоўваць неабходныя сродкi адмовiлася Грузiя. Мiж тым, на тэрыторыi крэпасьцi пахаваны Акакi Шэварнадзэ – родны брат цяперашняга прэзыдэнта гэтай краiны.

У вынiку з трох мiльярдаў рублёў, што патрабуюцца для захоўваньня мэмарыялу, атрымана крыху больш за палову. Гэтых грошай хапае толькi на звычайны рамонт будынкаў.

Значна скарацiлася i фiнансаваньне сьвяточных мерапрыемстваў, якiя ладзяцца з нагоды Дня Перамогi ў Берасьцi. З таго, што прапанавана ўладамi, у крэпасьцi засталiся толькi ўрачысты мiтынг ды салют.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG