Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ НАВУКІ


Віталь Цыганкоў, Прага

Такі самалёт стаў бы шматмэтавым і мог бы прывесьці да сапраўднай рэвалюцыі ў справе стварэньня малапрыкметных лятальных апаратаў. Паводле задумы, выведвальны бесьпілётны самалёт пры неабходнасьці непасрэдна ў палёце можа зьмяніць уласную форму, ператварыўшыся ў хуткасны самалёт з дэльтападобным крылом з магчымасьцю атакаваць аб’екты. Зь цягам часу плянуецца пабудаваць лятальны апарат, у якім акрамя крылаў можна было б мяняць і іншыя элемэнты канструкцыі.

***

Нямецкія навукоўцы адкрылі новую жывую істоту, якая ня ўпісваецца ў ніводную зь вядомых на сёньня біялягічных клясыфікацыяў. Істотаў, якія маюць форму маленькіх сфэраў і жывуць на іншых арганізмах, знайшлі ў прыдонных водах па поўнач ад Ісляндыі. Кожнае з гэтых стварэньняў памерам менш за пясчынку. Аналіз паказаў, што гэтыя істоты няздольныя існаваць без “гаспадароў”, што прымушае аднесьці іх да групы сымбіёнтаў.

***

Японскі фізык Цуёсі Хондоў прыйшоў да высновы, што пасажыры цягнікоў могуць міжвольна атрымаць электрамагнітнае выпраменьваньне, якое перавышае ўсе міжнародныя нормы. На прыкладзе японскіх цягнікоў, пасажыры якіх часта карыстаюцца інтэрнэтам праз мабільныя тэлефоны, Хондоў высьвятліў, што ўзровень выпраменьваньня ў некалькі разоў перавышае нормы, вызначаныя міжнародным радыяцыйным камітэтам. Для падвышэньня гэтага ўзроўню дастаткова, каб у стандартным вагоне, разьлічаным на 151 чалавека, 30 чалавек адначасова карысталіся тэлефонамі. Выпраменьваньне ад мабільных тэлефонаў далучаецца да выпраменьваньня ўнутры вагона, што і стварае небясьпечны фон.

***

Плястыкавыя бутэлькі ды іншае сьмецьце, выкінутае чалавекам у моры і акіяны, здольнае прывесьці да экалягічнага бязладзьдзя на Зямлі. Рэч у тым, што разам са сьмецьцем падарожнічаюць чарвякі, малюскі ды розныя лічынкі – якія такім чынам зьяўляюцца на новыя тэрыторыі, дзе іх ніколі не было. Навуковец Дэвід Бэрнс прыйшоў да высновы, што колькасьць сьмецьця штучнага паходжаньня ў морах ды акіянах ужо займае першае месца, апераджаючы драўніну. Створанае чалавекам сьмецьце ёсьць галоўным сродкам транспарту для міграцыі розных арганізмаў, якія ўрываюцца на новыя для сябе тэрыторыі.

Паводле новай археалягічнай гіпотэзы, народжанай дзякуючы выкарыстаньню тэхналёгіі аналізу скамянеласьцяў, прыматы зьявіліся на 20 мільёнаў гадоў раней, чым лічылася дагэтуль. Паводле новай вэрсіі, адбылося гэта 85 мільёнаў гадоў таму. Калі тэорыя пацьвердзіцца, яна прынцыпова зьменіць уяўленьні аб эвалюцыі чалавека і дазволіць разьвязаць шматлікія разыходжаньні, якія існуюць паміж прадстаўнікамі розных навукаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG