Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ДЗЕЙНЫ СТАРШЫНЯ АБСЭ КАЖА, ШТО ЯГОНУЮ АРГАНІЗАЦЫЮ МОЖНА БУДЗЕ РАСПУСКАЦЬ ТОЛЬКІ ПАСЬЛЯ ПАШЫРЭНЬНЯ НАТО НА ЎСХОД


Юры Сьвірко, Менск

Карэспандэнт газэты “Die Presse” задаў дзейнаму старшыню АБСЭ гэткае пытаньне: “Цягам апошніх месяцаў АБСЭ мела некалькі праблемаў: доўгі час не было бюджэту, таму што былі сваркі наконт памеру сяброўскіх складак. Масква доўга блякавала новую місію ў Чачэніі, і зусім нядаўна Беларусь выслала з краіны ўсіх прадстаўнікоў АБСЭ. Ці ёсьць АБСЭ дагэтуль арганізацыяй, якую трэба ўспрымаць сур’ёзна?”

На гэтае пытаньне газэты “Die Presse” партугальскі міністар замежных справаў Антоніў Мартыньш да Круш адказаў так:

(Круш: ) “Мы разьвязалі бюджэтныя праблемы. Ёсьць тры ці чатыры арганізацыі, якія займаюцца бясьпекай у эўраатлянтычным рэгіёне. АБСЭ — адна з гэтых арганізацыяў, яна была створаная ў часе халоднае вайны. Але мы ня мусім распускаць яе неадкладна толькі з гэтай прычыны. Мажліва, гэта будзе інакш цягам пашырэньня НАТО ў наступныя 5 ці 10 гадоў. Мажліва, тады нам трэба будзе высьветліць, ці мае АБСЭ ўсё яшчэ мэту”.
XS
SM
MD
LG