Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖОДЗІНСКІЯ ЎЛАДЫ НЯ ХОЧУЦЬ СПРЫЯЦЬ АДУКАЦЫІ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ


Алесь Мікалайчанка, Жодзіна

Адказваючы на пытаньне Радыё Свабода — ці ёсьць надзея, што дамова будзе ажыцьцёўленая, Аляксей Лапіцкі зазначыў:

(Лапіцкі: ) “Гэты альгарытм дзеяньняў не дазваляе спадзявацца на канкрэтны і станоўчы вынік — менавіта калі ставіць пытаньне аб пашырэньні беларускай мовы ў сыстэме адукацыі. Карацей, нашае апытаньне ставіцца пад сумнеў. Замест гэтага робіцца апытаньне — непрафэсійна, незаконна. Кіраўнік выканкаму выказаўся так: любы вынік — гэта статыстыка, што мы, маўляў, апытаем 30 тысяч. Пытаньні задаюцца такія: “На якой мове Вы хацелі б навучаць дзяцей: на расейскай? на беларускай? ці на іншай мове?” Нават склалі непісьменна.

Па-другое, агітаваць людзей, якім не прапанаваная рэальная альтэрнатыва, бессэнсоўна. Трэба ствараць матывацыю. Рэальныя ўмовы. Выбіраць трэба з рэальных аб’ектаў выбару. Але аб’ектамі выбару мусяць быць прыярытэтныя беларускамоўныя клясы, якія былі бы прывабнай беларускамоўнай альтэрнатывай тым клясам і групкам, якія існуюць цяпер”.

Нагадаю, што месяц таму праект, які выпрацавалі за круглым сталом філія Таварыства беларускай мовы і аддзел адукацыі гарвыканкаму, прадугледжваў адкрыцьцё ў Жодзіне беларускамоўнай гімназіі, дзіцячага садка, клясаў і групаў у іншых навучальных і дашкольных установах. Дарэчы, праект грунтаваўся на леташняй жнівеньскай пастанове Міністэрства адукацыі, дзе называліся канкрэтныя меры пашырэньня роднага слова ў сыстэме выхаваньня, асьветы і адукацыі.

Як выказаўся спадар Лапіцкі, жодзінскія ўлады проста ігнаруюць законнае ды легітымнае прадпісаньне ўласнага Міністэрства і адпаведны дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі.

Цікава, што ў пазыцыі мясцовага выканкаму ёсьць і свае абаронцы. Так, учора на старонках “Жодзінскіх навінаў” зьявіўся рэдакцыйны артыкул “Рэаліі папяровых праектаў”. Цытую апошнюю фразу гэтага матэрыялу: “Няма грошай, каб даць магчымасьць аднаму-двум вучням займацца ў асобнай клясе”.

Паводле афіцыйнае статыстыкі, сёньня ў 60-тысячным Жодзіне ўсяго 50 беларускамоўных клясаў.

Сёньня ж актывісты філіі ТБМ распаўсюджвалі “Зварот да грамадзкасьці”, прыняты напярэдадні іхнай арганізацыяй. Аўтары звароту патрабуюць ад уладаў забясьпечыць роўнасьць і справядлівасьць у адносінах да беларускай мовы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG