“Беларуская Атлянтыда”: Першы трагічны досьвед беларуска-расейскай інтэграцыі
Імя Міхаіла Глінскага ў гісторыі Беларусі зьвязанае з такімі паняцьцямі як палітычная авантура і здрада. Маючы на мэце ўмацаваньне ўплывовасьці сваёй і свайго роду, падняўшы бунт супраць польскай Кароны і нібыта за ўмацаваньне незалежнасьці Вялікага Княства Літоўскага, маршалак дворны зрабіў стаўку на Маскву. Палітычныя гульні з маскоўскім дваром мелі высокую цану — паставілі пад пагрозу самое існаваньне дзяржавы.
Госьць заўтрашняга выпуску праграмы Вячаслава Ракіцкага “Беларуская Атлянтыда” драматург, гісторык Алесь Петрашкевіч называе тыя падзеі пачатку 16-га стагодзьдзя першым трагічным досьведам беларуска-расейскай інтэграцыі.
"Палітычная геаграфія": Ігумен
На сучаснай мапе Беларусі не існуе такога места – Ігумен. У 1920-я гады савецкія ўлады перайменавалі яго ў Чэрвень. Жыхары ж места ўсё роўна называюць сябе ігуменцамі, а аўтар сатырычнай паэмы “Сказ пра Ігумен” піша пад псэўданімам “Ігуменскі Вядзьмак”.
Слухайце заўтра расповед Ягора Маёрчыка пра вандроўку ў Ігумен.
"Экспэртыза Свабоды": Вулічныя акцыі апазыцыі закончыліся. Што далей?
У перадачы бяруць удзел старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада" Мікола Статкевіч і палітоляг Уладзімер Падгол.
Перадачу падрыхтаваў і вядзе Валер Карбалевіч.