Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ АДБЫЎСЯ ПІКЕТ СУПРАЦЬ МЭМАРЫЯЛІЗАЦЫІ НЯМЕЦКІХ ПАХАВАНЬНЯЎ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Пікет праходзіў пад лёзунгамі “Не – ганебнаму блюзьнерству” ды “Не – мэмарыялам фашыстоўскіх катаў”. Даводзячы свае меркаваньні да віцяблянаў, пікетоўцы аргумэнтавалі іх тым, што ў часе мінулае вайны празь немцаў загінуў кожны чацьвёрты беларус. Аднак непасрэдныя ўдзельнікі ды сьведкі тых падзеяў – сябры вэтэранскае арганізацыі – да ўдзелу ў гэтым пікеце не далучыліся.

Увогуле ж тэма перазахаваньняў нямецкіх салдатаў для Віцебску вельмі актуальная: без эксгумацыі парэшткаў ды іншых санітарных мерапрыемстваў месцы колішніх нямецкіх могілак тут звычайна забудоўваюцца новымі жылымі мікрараёнамі. Да прыкладу, якраз цяпер вядзецца будаўніцтва трох шматпавярховых дамоў па вуліцы “Праўды”, вакол якіх бульдозэры разам зь зямлёю штодня прасуюць чалавечыя косткі.
XS
SM
MD
LG