Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У НАВАПОЛАЦКУ ЛАНЦУГ НЕАБЫЯКАВЫХ ЛЮДЗЕЙ ГЭТЫМ РАЗАМ АКАЗАЎСЯ ЯК НІКОЛІ КАРОТКІМ: У ПІКЕЦЕ БРАЛІ ЎДЗЕЛ ДЗЕСЯЦЬ ЧАЛАВЕК


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

На мінулай падобнай акцыі, што надарылася ў сьнежні летась, колькасьць удзельнікаў была ў два разы большай, і мінакі актыўна разьбіралі дэмакратычную прэсу і ўлёткі. Цяпер жа да пікетоўцаў падыходзілі лічаныя адзінкі, нягледзячы на тое, што жывы ланцуг стаяў у людным месцы: ля ўнівэрсаму «Паўлінка».

Зьвёны жывога ланцугу складалі чальцы мясцовай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Па сьведчаньні яе кіраўніка Валерыя Шаўчэнкі, напярэдадні ён зьвяртаўся да кіраўніцтва іншых дэмакратычных суполак, каб яны далучыліся да аб’яднаных грамадзянаў, але прапановы такія не знайшлі водгуку.

Міліцыянты на дзьвюх аўтамашынах знаходзіліся непадалёку ад унівэрсаму, але правядзеньню акцыі не перашкаджалі.
XS
SM
MD
LG