Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОМЕЛІ ЗАТРЫМАНЫ ЎДЗЕЛЬНІК АКЦЫІ “ЛАНЦУГ НЕАБЫЯКАВЫХ ЛЮДЗЕЙ”


Казімер Яноўскі, Гомель

Спадар Паплаўны раздаваў бюлетэні “Права на волю” і спрабаваў сфатаграфаваць ланцуг. У гэты час да яго і прычапіўся чалавек у цывільным, у якім асобныя гамельчукі пазналі начальніка Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Івана Смолікава.

Анатоль Паплаўны запатрабаваў тлумачэнняў: хто ён такі і чаму перашкаджае фатаграфаваць ланцуг?

Смолікаў выклікаў нарад міліцыянтаў. Яны і даставілі спадара Паплаўнага ў пастарунак.

Ланцуг неабыякавых людзей доўжыўся ад 17 да 18 гадзіны. Ягоныя ўдзельнікі трымалі партрэты Юрыя Захаранкі ды іншых зьніклых палітыкаў.
XS
SM
MD
LG