Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ АДБЫЛАСЯ АКЦЫЯ, ПРЫСЬВЕЧАНАЯ ЗЬНІКЛАМУ ЮРЫЮ ЗАХАРАНКУ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Акцыя была прысьвечаная зьніклым беларускім грамадзянам ды праходзіла пад лёзунгам “Зьніклыя бязь вестак на неабвешчанай вайне”. Плякат з гэтымі словамі сябры АГП несьлі разам з партрэтамі Зьмітра Завадзкага, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага ды Юрыя Захаранкі, які зьнік роўна 3 гады таму 7-га траўня.

Пра гісторыю зьнікненьня былога міністра унутраных справаў Юрыя Захаранкі віцябляне сёньня маглі даведацца з адмысловых улётак, якія сябры АГП распаўсюджвалі, ідучы цэнтральнай віцебскай вуліцай Леніна. Прайшоўшы па цэнтры гораду некалькі разоў, пікетоўцы раздалі мінакам больш за 500 гэткіх улётак. Каля дзясятка віцяблянаў, прачытаўшы ўлёткі, выказалі жаданьне супрацоўнічаць з Аб’яднанай грамадзянскай партыяй ды браць удзел у падобных акцыях.

Дарэчы, менавіта віцебскі сябар АГП Уладзімер Арастаў ёсьць адным з удзельнікаў неафіцыйных пошукаў Юрыя Захаранкі, арганізаваных беларускім Саюзам афіцэраў. Пакуль гэтыя пошукі плёну не далі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG