Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ МОЖНА НАБЫЦЬ ІМЯННУЮ ЦАГЛІНУ, КАБ СПРЫЧЫНІЦЦА ДА АДНАЎЛЕНЬНЯ СЬВЯТА-ЎВАСКРАСЕНСКАЕ ЦАРКВЫ.


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Проста ля будаўнічае пляцоўкі любы ахвотны можа набыць за 1 тысячу беларускіх рублёў звычайную чырвоную цагліну, напісаць на ёй сваё імя і гэткім чынам фінансава падтрымаць аднаўленьне у Віцебску Сьвята-Ўваскрасенскае царквы.

Да слова, віцебскае аб”яднаньне “Кераміка”, якое забясьпечвае гэтае будаўніцтва цэглай, прадае яе значна таньней – прыкладна па 200 беларускіх рублёў за цагліну. Так што каля 800 рублёў ёсьць дабрачынным перадвелікодным ахвяраваньнем… Але ня толькі з набліжэньнем праваслаўнага Вялікадня зьвязаная гэта дабрачынная акцыя. Перадусім яна абумоўленыя бракам грашовых сродкаў. Як паведаміў ініцыятар акцыі, сьвятар Аляксандр Ледаховіч, некалькі дзён таму аднаўленьне царквы было ўвогуле спынілася, бо скончылася грашовая дапамога з боку асноўнага спонсара -- буйнейшага віцебскага абутковага прадпрыемства “Марка” .

Цяпер працы па аднаўленьні Сьвята-Ўваскрасенскае царквы распачаліся зноў, бо штодня віцябляне ахвяруюць на гэта каля 160 тысяч рублёў. На гэтыя грошы можна набыць 4 паддоны цэглы па 300 штук кожны. Дарэчы, імёны ахвяравальнікаў запісваюцца ня толькі на цаглінах, якія тут жа закладаюцца ў сьцяну храма -- яны заносяцца таксама ў адмысловую кнігу, каб потым згадаць гэтых людзей падчас урачыстае імшы . Імёнаў прадстаўнікоў гарадзкае ўлады ў гэтым сьпісе пакуль што няма. Арганізатараў акцыі гэта ня дзівіць, бо дабрачыннасьць – справа асабістая. Зрэшты, і нядаўнія выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра лішак праваслаўных храмаў на Беларусі яны таксама лічаць ня больш як прыватным меркаваньнем аднае асобы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG