Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС БЕЛАРУСІ ПАВЕДАМЛЯЕ, ШТО ЗАБІТЫ Ў ШВАЙЦАРЫІ БЕЛАРУС НЯ БЫЎ ПАЛІТЫЧНЫМ УЦЕКАЧОМ


Валер Каліноўскі, Менск

Паводле МЗС, ён перабраўся ў Швайцарскую канфэдэрацыю нелегальна сёлета ў лютым. Прозьвішча забітага беларускага грамадзяніна пакуль дакладна не ўстаноўленае і не называецца. Вось што распавёў нашаму радыё на гэты конт прэсавы сакратар МЗС Беларусі Павал Латушка:

(Латушка: ) “Паводле інфармацыі паліцыі Швайцарыі, верагодна, меў месца факт гібелі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у Швайцарыі. Зараз мясцовая паліцыя праводзіць адпаведныя дзеяньні па ідэнтыфікацыі асобы, устанаўленьні прозьвішча, імя і іншых зьвестак пра згаданаю асобу. Паліцыяй прапрацоўваецца некалькі магчымых прозьвішчаў. Нарыклад, наш консул мае інфармацыю аб трох месцах пражываньня згаданага грамадзяніна на тэрыторыі Беларусі. Таму яшчэ цяжка ўстанавіць нават ягонае прозьвішча.

Дакладных зьвестак на гэты момант ня можа назваць і паліцыя Швайцарыі. Консул Беларусі ў Швайцарыі знаходзіцца ў шчыльным кантакце з праваахоўчымі органамі гэтай краіны. Зараз праводзяцца сьледчыя мерапрыемствы. Папярэдне зазначаецца, што прычына сьмерці мае крымінальны характар. Ніякага палітычнага аспэкту ў сьмерці не праглядаецца. У тым ліку і швайцарскім бокам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG