Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАДСТАЎНІЦА “ARTICLE XIX” ПАКІДАЕ БЕЛАРУСЬ


Віталь Цыганкоў, Прага

Новая справаздача, якая выйшла ў сьвет акурат у міжнародны Дзень свабоды прэсы, называецца “Беларусь: інструмэнты кантролю”. Галоўная ўвага ў дакладзе надаецца аналізу беларускага заканадаўства, датычнага праблемаў свабоды прэсы, і рэкамэндацыям, якія зьмены трэба ўнесьці ў гэтыя законапраекты.

(Карэспандэнт: ) “Спадарыня Пагсьлі, як беларускія ўлады ставіліся да рэкамэндацыяў уплывовай праваабарончай арганізацыі?”

(Пагсьлі: ) “Мы зрабілі некалькі высноваў, аналізуючы розныя праекты законаў, найбольш важныя зь іх – такія, як Закон аб СМІ і Закон аб інфармацыйнай бясьпецы. Мы зрабілі выснову, што гэтыя законы павінны быць значна зьмененыя, каб адпавядаць міжнародным стандартам і тым міжнародным абавязкам, якія ўзяла на сябе Беларусь. Але беларускія ўлады ня вельмі жадаюць зьмяняць заканадаўства згодна нашым рэкамэндацыям”.

(Карэспандэнт: ) “На вашую думку, як зьмянілася сытуацыя зь беларускімі мэдыямі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў?”

(Пагсьлі: ) “У цэлым сытуацыя засталася тая самая. Ціск дзяржавы на прэсу не зьмяніўся. Адзіная зьмена, якую мы бачым, – гэта некалькі судовых справаў за зьнявагу гонару і годнасьці прэзыдэнта. Зь іншага боку, агульная сытуацыя зараз лепшая, чым яна была падчас прэзыдэнцкай кампаніі”.

(Карэспандэнт: ) “Пасьля 18 месяцаў, праведзеных у Менску, вы пакідаеце Беларусь. Беларусь была адзінай краінай у былым СССР, дзе “Артыкул ХІХ” меў свайго прадстаўніка. Што азначае заканчэньне вашай працы ў Беларусі?”

(Пагсьлі: ) “Артыкул ХІХ” як любая іншая няўрадавая арганізацыя існуе за кошт спонсараў. І мы маем абмежаваную праграму нашай працы ў Беларусі. Мой кантракт заканчваецца сёньня. Мы будзем працягваць наш беларускі праект, калі я буду знаходзіцца ва Ўкраіне. Праблемы ўкраінскіх і беларускіх мэдыяў у нечым вельмі падобныя”.

(Карэспандэнт: ) “Вы пастанавілі закончыць вашую місію ў Менску пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі?”

(Пагсьлі: ) “Інтарэс нашых спонсараў паменшаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Магчыма, у іх склалася ўражаньне, што наша праца ў Беларусі ня мела відавочнага плёну. Да таго ж іншыя рэгіёны ў былым Савецкім Саюзе выклікаюць цяпер большы інтарэс”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG