Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШВАЙЦАРСКІ ДРУК ПАВЕДАМЛЯЕ ПРА НЕКАТОРЫЯ ДЭТАЛІ СЬМЕРЦІ 28-ГАДОВАГА БЕЛАРУСА


Алена Панкратава, Менск

Справай забойства займаецца крымінальная паліцыя кантону Сант-Галер. Я пазваніла ў Швайцарыю і пацікавілася ў сьледчага Гляўса, што вядома пра былога беларускага грамадзяніна:

(Паліцыянт: ) “На жаль, я не магу вам даць гэтае інфармацыі. Пакуль ідзе сьледзтва, мы ня можам паведаміць прозьвішча ахвяры. Ён быў гэтак званым кандыдатам на атрыманьне прытулку ў Швайцарыі. Паводле нашых законаў, пасьля таго, як чалавек здаецца ўладам, ён павінны адседзець пэўны тэрмін у адмысловым лягеры да таго моманту, як адпаведныя структуры прымуць рашэньне наконт прадастаўленьня ці непрадастаўленьня грамадзяніну прытулку.

Звычайна прадстаўнікі краінаў былога СССР, здаючыся нашым уладам, аргумэнтуюць сваё рашэньне прычынамі палітычнага перасьледу. Я схільны сьцьвярджаць, што гэта не палітычны, а эканамічны ўцекач. Аднак гэта маё меркаваньне, я не магу сьцьвярджаць на ўсе сто адсоткаў. На момант, калі вядзецца сьледзтва, я, на жаль, не магу даць вам шмат інфармацыі.

На жаль, я не магу вам даць больш інфармацыі, некаторыя вэрсіі ў нас ёсьць, аднак яны ў самым пачатку распрацоўкі”.
XS
SM
MD
LG