Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШВАЙЦАРСКІЯ ГАЗЭТЫ ЗЬМЯСЬЦІЛІ ІНФАРМАЦЫЮ ПРА ЗАБОЙСТВА 28-ГАДОВАГА ЎЦЕКАЧА ЗЬ БЕЛАРУСІ


Ул. інф.

Паводле крымінальнай паліцыі, малады чалавек папрасіў палітычнага прытулку ў Швайцарыі ў лютым. У пачатку сакавіка яго памясьцілі ў адмысловы лягер для ўцекачоў у мястэчку Амдэн.

29 красавіка сьведкі бачылі беларуса ў кампаніі двух невядомых мужчынаў. Паміж сабой гэтыя трое, хутчэй за ўсё, размаўлялі па-расейску. Як піша швайцарскае выданьне "Tagblatt", на раскрыцьцё злачынства кінутыя найлепшыя паліцэйскія сілы кантона. Газэты кантона разьмесьцілі прыкметы забітага і ягоных спадарожнікаў, а таксама кантактныя тэлефоны сьледчых. Паводле крымінальнай паліцыі, прычыны сьмерці беларуса, а таксама ягоная асоба вывучаюцца.
XS
SM
MD
LG