Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГОМЕЛЬСКІ ХІМЗАВОД АПЫНУЎСЯ Ў ЦЯЖКІМ СТАНОВІШЧЫ, ПАДТРЫМАЎШЫ РАСЕЙСКІХ ВЫТВОРЦАЎ


Казімер Яноўскі, Гомель

Дырэктар хімзаводу Іван Антохаў удакладніў сёньня, што на адрас заводу з Расеі ўжо паступіла 11 тысяч тон амафосу. Аднак гэта не ягоная ініцыятыва — купляць фосфарныя ўгнаеньні ў суседзяў, маючы адпаведную ўласную вытворчасць.

(Антохаў: ) “Ёсць пастанова на гэты конт ураду. У іх і пацікаўцеся, чаму яны мяне прымусілі”.

Пры гэтым ён спасылаецца на пратакол паседжаньня ўраду 28 сакавіка, паводле якога хімзавод — сам вытворца фосфарных угнаеньняў — павінен купіць у Расеі 25 тысяч тон амафосу.

Удакладняю ў дырэктара: магчыма, свой амафос і супэрфасфат хімзавод даўно прадаў калгасам — пасяўная ўжо на зыходзе?

(Антохаў: ) “Не рэалізаваў, мой ляжыць на складзе”.

Наколькі вядома, на складах хімзаводу зараз знаходзіцца каля 7 тысяч тон уласнага амафосу і 8 тысяч тон супэрфасфату. Прадпрыемству пагражае поўнае спыненьне.

На хімзаводзе асобныя кіраўнікі сьцьвярджаюць, што ў пакупцы ўгнаеньняў у Расеі зацікаўленыя і сталічныя чыноўнікі, і цікавасьць гэта мае пэўныя падставы. Распавядае намеснік дырэктара заводу ў пытаньнях эканомікі Мікалай Максіменка:

(Максіменка: ) “Мяняюцца прэм’ер-міністры, віцэ-прэм’еры ў справах сельскай гаспадаркі, міністры сельскай гаспадаркі, а гэта ўсё застаецца ў сіле. Канешне, з-за камісійных. Дамова на 25 тысяч тон амафосу, кошт 190 даляраў за тону. Дзесяць адсоткаў камісійных. Атрымліваецца 475 тысяч даляраў толькі камісійных. За такія грошы ня толькі Радзіму-маці, родную маці прададуць і самога сябе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG