Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Беларуская Атлянтыда”

3 траўня 1791 году Чатырохгадовым Соймам Рэчы Паспалітай, у склад якой тады на канфэдэратыўнай аснове ўваходзіла і нашая дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае, быў ухвалены асноўны закон краіны — Канстытуцыя.

3 траўня — дзяржаўнае сьвята ў Польшчы. Але ці толькі польскай была тая канстытуцыя? А мо яе можна лічыць і беларускай? Ці тая Канстытуцыя пракладала шлях да зьнішчэньня ажно на два стагодзьдзі беларускай дзяржаўнасьці, ці расчыняла пэрспэктывы дэмакратызацыі грамадзтва? Адказы на гэтыя пытаньні шукаюць у чарговым выпуску праграмы “Беларуская Атлянтыда” яе аўтар Вячаслаў Ракіцкі й госьць менскай студыі Радыё Свабода гісторык Анатоль Грыцкевіч.


“Здароўе”

У сродках масавай інфармацыі пераважаюць адмоўныя матэрыялы на тэму наступстваў Чарнобылю. А ці можна ўсё ж змагацца з радыяцыяй праз правільнае харчаваньне, ці існуюць шляхі вываду хаця б некаторых радыенуклідаў з арганізму чалавека? Адказам на гэтыя пытаньні будзе прысьвечаны чарговы выпуск мэдычнай перадачы “Здароўе”. У перадачы таксама прагучаць парады тым, хто схільны да алергіі ў сувязі з пачаткам квітненьня садоў і парады амэрыканскай мэдычнай арганізацыі “RealAge”.
XS
SM
MD
LG