Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯНКА БРЫЛЬ: “Я НЕ ХАЧУ ДРУКАВАЦЦА Ў ГЭТЫХ ЧАСОПІСАХ”


Вольга Караткевіч, Прага

(Брыль: ) “Я лічу, што гэта або вялікая памылка чыясьці, або злачынства проста – рабіць тое, што зроблена. Замест таго, каб памагчы часопісам.

А гэты новы выратавальнік беларускай літаратуры – як ён? я не запамінаю прозьвішчы, Касьцян ці як ён – ён выступае і публічна лжэ на старонках “Белорусской деловой газеты”, што “Полымя” выходзіць тыражом 229 экзэмпляраў – не 2400, а 229! Калі ж яму сказалі: “Што ж вы лжэце?”, а ён: “Гэта пусьцяк, няважна”.

Дзе друкавацца будзем? Я не хачу друкавацца ў гэтых часопісах, каторыя рэдагаваць будуць гэтыя людзі, так сказаць. Я зь “Нёмана” забраў вялікую публікацыю мініятур сваіх, падрыхтаваную да 7-га нумару. Гэта зьвязана з маім 85-годзьдзем – яны меліся выдаць, але я пайшоў і забраў, таму што я не хачу, каб там хадзіў той зьненавіджаны намі чырвоны аловак цэнзара!

Цэнзары былі, але не былі такія дурныя, якія могуць быць цяпер – калі прыходзіць замест выдатнага пісьменьніка Алеся Жука крыклівая, візглівая баба і крычыць, што яна ўжо рэдактар замест яго”.

Цалкам гутарку зь Янкам Брылём слухайце ў нашым эфіры ў выходныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG