Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Беларускае замежжа”

Тэма заўтрашняга выпуску “Беларускага замежжа” – “Беларусы Сыбіру: людзі і лёсы”. Вы пачуеце расповеды прадстаўнікоў розных плыняў беларускай эміграцыі за Ўрал – празь лёсы асобных людзей у іх адлюстраваныя і падзеі беларускай гісторыі.

У перадачы бяруць удзел Алена Сіпакова, Рыгор Красоўскі і Ўладзімер Якавенка. Аўтары перадачы Ганна Сурмач і Сяржук Сокалаў-Воюш.


“Вострая Брама”

Беларусы – нацыя паэтаў, і яе хросныя бацькі – ад Францішка Багушэвіча да нашых дзён – такая тэма чарговага выпуску “Вострае Брамы”. Пасьля таго, як улады замянілі рэдактараў усіх дзяржаўных літаратурных часопісаў, многія задаюцца пытаньнямі – што гэта значыць для нацыянальнае культуры, хто сыходзіць з сваіх пасадаў і хто прыходзіць на іхныя месцы і што будзе заўтра? Свае адказы на гэтыя пытаньні прапануе аўтар перадачы Сяргей Дубавец.


“Вольная студыя”

Эўропа стамілася ад Чарнобылю. Сьвет змагаецца зь міжнародным тэрарызмам, і яму няма справы да таго, што чыніцца на неабжытым матэрыку пасярод беларускага Палесься, які агароджаны калючым дротам. Тым часам у чарнобыльскай зоне ладзіцца аўташоў і нават існуе бардэль для аматараў экзатычнага сэксу. А ўсяму гэтаму патурае ўлада. У прамовах Аляксандра Лукашэнкі, нібы ў замовах заклінальніка зьмей, шторазу чуюцца заклікі аб тым, што ў чарнобыльскай зоне можна араць, сеяць і зьбіраць ураджай.

Пра гэта, а таксама гісторыю пра лася, якога ў зоне разлучыў з ласіхай калючы дрот, слухайце ў чарговым выпуску “Вольнай студыі”. Суразмоўца Міхася Скоблы — пісьменьнік, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Віктар Казько.
XS
SM
MD
LG