Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НЕКАЛЬКІ ДЗЯСЯТКАЎ ЧАЛАВЕК ПРЫЙШЛІ ДА СПЭЦПРЫЁМНІКА Ў МЕНСКУ, КАБ СУСТРЭЦЬ ВЯЗЬНЯЎ СУМЛЕНЬНЯ


Любоў Лунёва, Менск

(Карэспандэнтка: ) "Кажуць, у вас былі праблемы зь ціскам, што выклікалі да вас лекара?"

(Хашчавацкі: ) "Былі, канечне, праблемы. У Валерыя Аляксеевіча шмат праблемаў. Яму моцна баліць сьпіна. Ну, выклікаюць лекараў. Дапамаюць яму, але, канечне, яму патрэбнае лячэньне. Пэрсанал да нас ставіўся нармалёва”.

(Карэспандэнтка: ) "Тыя хлопцы, што выйшлі раней, казалі, што сядзець ім было вельмі весела. Чаму?"

(Хашчавацкі: ) "Справа ў тым, што ў нас увесь час былі нейкія лекцыі, дэбаты, дыскусіі. Мы прагледзелі ўсю палітыку. Мы нават вырашылі праводзіць такі сэмінар пад назвай "Акрэсьцінскія чытаньні". Гэта сьмешна і цікава. Абсалютна іншая інфармацыя. Учора мы вырашылі, што нашыя палітыкі ў складзе 30 чалавек павінны сабрацца і правесьці недзе зь месяц на Акрэсьціна. Можа, тады яны здолеюць абмеркаваць нейкія агульныя дзеяньні, распрацуюць агульную праграму, бо гэтае месца вельмі спрыяе рэвалюцыйнаму руху.

Насамрэч, сядзець тут вельмі дрэнна. Нашая вязьніца — гэта сыстэма катаваньняў. 10 сутак вытрымаць ня так лёгка. Нельга хадзіць. Толькі сядзець, альбо ляжаць і паліць, калі ёсьць што. На шпацыр нас не выводзілі. Мы папрасілі адміністрацыю, каб нас замест гэтага вадзілі ў душ. Гэта ўмовы катаваньня".

(Карэспандэнтка: ) "Кажуць, што менавіта ў спэцпрыёмніку больш, чым, дзе прыніжаюць чалавечую годнасьць”.

(Хашчавацкі: ) "Я, на шчасьце, не сядзеў у іншых вязьніцах. Але вось гэты ўнітаз, які ўзвышаецца, як на сцэне, ў цэнтры камэры. Застаецца толькі пракукарэкаць на ім. Гэта ня толькі прыніжае, але ж гэта й антысанітарыя. Я думаю, што гэта плянавалася спэцыяльна. Такі агульнасавецкі праект, які сёньня пасьпяхова выкарыстоўваецца".

Потым адзін за адным выйшлі Зьміцер Казакевіч, Раман Карповіч і Яраслаў Сьцешык.

У спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку застаюцца Валеры Шчукін, Зьміцер Бандарэнка, Іван Дзегцяроў і Лявон Садоўскі. Аднаго з арганізатараў шэсьця Мікалая Халезіна "хуткая дапамога" адвезла ўчора ў шпіталь з дыягназам стэнакардыя.
XS
SM
MD
LG