Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГОМЕЛЬСКІ АБЛВЫКАНКАМ УВОДЗІЦЬ НОВЫЯ ПЛАТНЫЯ ПАСЛУГІ Ў ГАЛІНЕ АДУКАЦЫІ, АХОВЫ ЗДАРОЎЯ І СПОРТУ


Казімер Яноўскі, Гомель

У прыватнасьці, управа аховы здароўя да канца гэтага году павінна 60% месцаў у сельскіх і раённых шпіталях зрабіць платнымі. У будучым усе гэтыя месцы павінны быць перададзеныя ў падпарадкаваньне міністэрству працы і сацыяльнай абароны. Такім чынам, ва ўправе аховы здароўя застанецца крыху больш за траціну цяперашніх ложкаў у сельскіх шпіталях. Апроч таго, ва ўсіх без вынятку мэдычных стацыянарах прадугледжаная частковая плата за харчаваньне.

Паводле рашэньня выканкаму, дадатковыя грошы будзе здабываць і ўправа адукацыі пад кіраўніцтвам Андрэя Лук’яновіча. Аблвыканкам запатрабаваў браць з бацькоў поўны кошт камплектаў падручнікаў, якімі карыстаюцца дзеці ў школах. Да цяперашняга часу бацькі плацілі толькі чацвёртую частку ад кошту падручнікаў.

100% павінны плаціць бацькі і за харчаваньне дзяцей у дашкольных установах. Гэтыя плацяжы празь міністэрства ўправа адукацыі павінна ўзгадніць з урадам краіны. На платную аснову пераводзіцца навучаньне ў вячэрніх школах.

Аблвыканкам запатрабаваў ад управы культуры поўнай самаакупнасьці навучаньня дзяцей у музычных, харэаграфічных школах і школах мастацтваў.

У Мазыры і абласным цэнтры скарачаецца колькасьць навучэнцаў у вучэльнях алімпійскага рэзэрву. Для астатніх адмяняецца традыцыйнае забесьпячэньне спартовым адзеньнем і абуткам.

Намесьнік начальніка абласной фінансавай управы Міхаіл Савянок мяркуе, што згаданыя захады павінны прынесьці ў бюджэт рэгіёну ня меней за 10 мільярдаў рублёў.

Для бацькоў такія новаўвядзенні надзвычай адчувальныя. Пры сярэднім заробку 124 тысячы рублёў сем’і, у якіх ёсьць школьнік і дзіця дашкольнага ўзросту, дадаткова павінны плаціць кожны месяц яшчэ каля 22 тысяч рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG