Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ВІЦЕБСКУ АДБЫЎСЯ ПІКЕТ СЯБРОЎ КАНСЭРВАТЫЎНА-ХРЫСЬЦІЯНСКАЙ ПАРТЫІ БНФ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Пікет распачаўся апоўдні ды працягваўся да 14-й гадзіны – якраз да часу, як віцябляне вяртаюцца дахаты з рынку. І паколькі пікетоўцы разьмясьціліся недалёка ад транспартнага прыпынку, наведнікаў на пікеце сёньня было даволі шмат.

Плякаты кшталту "Хаўрус Беларусі з Расеяй прывёў Лукашэнку да ўлады, а беларусаў да галечы ды ганьбы ва ўсім сьвеце" спараджалі шмат спрэчак між самымі рознымі людзямі. Адны шчыра выказвалі нязгоду зь пікетоўцамі ды пагражалі выклікаць міліцыю, іншыя згаджаліся, а хто-ніхто нават станавіўся побач.

Паводле словаў старшыні гарадзкое суполкі КХП БНФ Уладзімера Плешчанкі, галоўная мэта пікету – прымусіць людзей сур’ёзна задумацца над уласным лёсам ды лёсам сваёй краіны – была сёньня дасягнутая.
XS
SM
MD
LG