Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЧАРНОБЫЛЬСКАЯ АЭС РЫХТУЕ НОВЫЯ СЮРПРЫЗЫ


Сяргей Шупа, Прага

Існаваньне мутацыяў у людзей і жывёлаў, кажа акадэмік Градзінскі, доўга не хацелі прызнаваць, але гэта – факт. Першымі пацярпелі жывёлы. У прычарнобыльскіх вёсках пасьля аварыі пачалі нараджацца парасяты або сьляпыя або з вачамі велічынёю з кавун. Мясцовыя жыхары кaзалі, што ў іх замест куранятаў вылупляецца нешта жахлівае. Усё часьцей нараджаюцца дзеці з сындромам Даўна.

Ужо й няма вялікага выпраменьваньня, а генэтычная нестабільнасьць працягваецца. Гэта асабліва відаць на расьлінах: іх вывозяць у чыстыя зоны, на незаражаныя землі, але зь іх вырастаюць то карлікі, то гіганты. Прыкладам, у пшаніцы мутацыі дайшлі да 60%.

Ня вырашыла праблемы і спыненьне станцыі. Дэмантаж і дэзактывацыя тэрыторыі працягнуцца ў найлепшым выпадку 30–40 гадоў. Саркафаг, які прыкрывае разбураны блёк – збудаваньне часовае і ненадзейнае. У ім 160–170 тонаў ядзернага паліва і больш за кілямэтар дзірак і расколінаў. Ужо ня раз пад саркафагам рэгістравалася павелічэньне нэўтронных патокаў. У разбураным рэактары ідзе разагрэў паліўных масаў. Пад новым апраменьваньнем яны распыляюцца, з саркафагу цячэ радыяцыйны пыл.

Намаляваная ўкраінскім акадэмікам карціна сапраўды страшная, проста ня хочацца верыць. Хацелася думаць, што праз 16 гадоў пасьля катастрофы яе страшныя наступствы памалу пачнуць адступаць.

Пракамэнтаваць інтэрвію Дзьмітрыя Градзінскага я папрасіў аднаго зь вядучых беларускіх спэцыялістаў чарнобыльскай праблемы члена-карэспандэнта Акадэміі Навук Беларусі прафэсара-ядзерніка Васіля Несьцярэнку, і вось што ён мне распавёў:

(Несьцярэнка: ) “Перадусім я скажу, што прафэсара Градзінскага я добра ведаю. У 1989-1993 гадох я быў старшынём камітэту трох рэспублік – Беларусі, Украіны і Расеі, гэта было 200 чалавек. І вось прафэсары Якаўлеў і Градзінскі – гэта былі галоўныя спэцыялісты, якія рыхтавалі матэрыялы для заключэньня па Ўкраіне. У свой час выйшаў чатырохтамовік, ён цяпер мае ангельскае выданьне. Выдалі яго недзе на 10-годзьдзе ў 1996 годзе. Гэта пра яго як пра чалавека. Ён цяпер старшыня нацыянальнай камісіі радыяцыйнай абароны насельніцтва – гэта дастаткова незалежная ад дзяржавы структура, таму я схільны верыць, што прафэсар Градзінскі кажа тое, што ёсьць на самой справе. Ніякага ні перабольшаньня, ні пераменшаньня няма”.
XS
SM
MD
LG