Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЛЬТЭРНАТЫЎНЫ ЧАРНОБЫЛЬСКІ ШЛЯХ САБРАЎСЯ КАЛЯ ГАЛОЎПАШТАМТУ


Любоў Лунёва, Менск

Некалькі дзясяткаў сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі сабраліся каля будынку Галоўпаштамту – на плошчы Незалежнасьці ідуць будаўнічыя работы, таму туды нельга трапіць.

Мы спыталіся ў аднаго з арганізатараў шэсьця Юрася Беленькага, чаму ва ўлётках, якія заклікалі прыйсьці на гэтую акцыю, было няшмат такіх, што датычылі б непасрэдна Чарнобыльскай катастрофы – большасьць мелі палітычны характар. Ён паведаміў:

(Беленькі: ) “Чарнобыль – гэта божы знак, адкуль ідзе гэтая бяда. Больш страшны духоўны Чарнобыль, калі разбураецца сама нацыя, калі ў падручніках наўпрост пішацца задача пра зьнішчэньне народу. Ідзе зьнішчэньне людзей – за апошнія гады на 500 тысяч зьменшылася наша насельніцтва. Гэта ня толькі вынік Чарнобылю, ідзе спойваньне людзей”.

Людзі рушылі на Кастрычніцкую плошчу, міліцыянты папярэджвалі, каб усе разыходзіліся. Пад’ехаў аўтобус з амонаўцамі, яны сталі ланцугом.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG