Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗЬ МЕНСКАЙ МІЛІЦЫІ СПАГОНЯЦЬ 150 ТЫСЯЧ РУБЛЁЎ НА КАРЫСЬЦЬ АКТЫВІСТА БНФ УЛАДЗІМЕРА КІШКУРНЫ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

У 2000 годзе спадар Кішкурна на вуліцы з плякатам агітаваў за байкот выбараў у лукашэнкаўскі “парлямэнт”. Міліцыянты вызначылі гэта як несанкцыяваны пікет і на гэтай падставе затрымалі спадара Кішкурну. Праз год гарадзкі суд прызнаў затрыманьне Уладзімера Кішкурны незаконным, але яшчэ 10 месяцаў спатрэбілася на тое, каб прымусіць міліцыю кампэнсаваць яму судовыя выдаткі. Між тым, за гэты час у даляравым эквіваленце кампэнсацыя зьменшылася амаль удвая.
XS
SM
MD
LG