Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ ТЭХНАЛЁГІІ І ІНТЭРНЭТУ


Віталь Цыганкоў, Прага

Безумоўна, варта ўлічваць колькасьць жыхароў гэтых краінаў – у ЗША падключэньне да Інтэрнэту мае фактычна кожны другі, у Кітаі – пакуль што кожны дваццаты. Паводле некаторых прагнозаў, колькасьцю Інтэрнэт-карыстальнікаў Кітай абгоніць ЗША праз 3–4 гады. Адзінае, што пакуль стрымлівае рост карыстальнікаў – тэлефон даступны толькі ў 36 са 100 кітайскіх дамоў.


* * *
Асацыяцыя GSM (GSMA) паведаміла на гэтым тыдні пра значны прагрэс у распаўсюдзе гэтага стандарту сотавай сувязі. Летась колькасьць абанэнтаў сецяў GSM ва ўсім сьвеце павялічылася на 167 мільёнаў і цяпер складае амаль 750 мільёнаў чалавек. Гэта азначае, што прыблізна кожны восьмы жыхар Зямлі мае сотавы тэлефон стандарту GSM. У Беларусі да сотавых тэлефонаў GSM падключаныя каля 150 тысяч чалавек, што складае каля 1,5% усяго насельніцтва. Найважнейшымі задачамі, якія належыць вырашыць асацыяцыі сёлета – шырокі распаўсюд службаў абмену мультымэдыйнымі паведамленьнямі, у склад якіх разам са звычайным тэкстам уваходзяць графіка і гук.


* * *
У сераду ў ЗША пачаў працу тэлевізійны канал G4, які будзе перадаваць усё, зьвязанае зь відэагульнямі. На канале будуць прадстаўленыя навіны, рэпартажы пра падзеі й агляды новых гульняў. Аднак многія экспэрты сумняюцца, што ўдасца адарваць ад кампутараў людзей, якія захопленыя кампутарнымі гульнямі. Але заснавальнікі новага каналу лічаць, што заўсёды знойдзецца дастаткова людзей, які любяць проста глядзець тэлевізар, не беручы ўдзелу ў гульнях.


* * *
Кароль Камбоджы Нарадом Сыанук адкрыў уласны сайт у Інтэрнэце. На ягонай хатняй старонцы разьмешчаная інфармацыя пра асабістае жыцьцё манарха, ягоныя прыхільнасьці ў музыцы і кіно. Мяркуецца, што неўзабаве на сайце Сыанука зьявіцца разьдзел “Песьні, напісаныя каралём”, дзе можна будзе паслухаць музычныя кампазыцыі, якія кароль стварыў у 1960-я гады.


* * *
ЦРУ папярэджвае, што кітайскія гакеры рыхтуюцца да масавай атакі на кампутары ЗША і Тайваню. Прадстаўнікі ЦРУ сьцьвярджаюць, што гэтая атака будзе праводзіцца з ухвалы і пры падтрымцы кітайскіх уладаў. Кампутарныя экспэрты ЦРУ лічаць, што Кітай яшчэ не распрацаваў тэхналёгію, якая магла б спрычыніць вялікія страты кампутарным сеткам ЗША. “Няма ніякай пагрозы, што кітайцы прабяруцца ў кампутары, якія кіруюць запускам ядзерных ракетаў”, – запэўніваюць прадстаўнікі ЦРУ. Кітайская амбасада ў Вашынгтоне адхіляе ўсе абвінавачаньні ў датычнасьці афіцыйнага Пэкіну да гакерскіх атак.
XS
SM
MD
LG