Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛУКАШЭНКА ПАГРАЖАЕ ЗАБРАЦЬ У ЛІТВЫ 30% ГАДАВОГА БЮДЖЭТУ


Ул. інф.

Аднак просты падлік паказвае, што вынаходнік беларускай мадэлі эканомікі Аляксандар Лукашэнка ня надта моцны ў простай арытмэтыцы.

Плата за перавозку адной тоны калійных угнаеньняў празь Літву складае прыкладна 10 даляраў, бо цана яе на ўсясьветным рынку – 70 даляраў. Такім чынам, на ўсёй перавозцы беларускіх угнаеньняў літоўскія прадпрыемствы атрымліваюць 50 мільёнаў даляраў. Падатак на прыбытак складае ў Літве 25%, таму ў найлепшым выпадку ад беларускага транзыту літоўскі бюджэт атрымлівае каля 12 мільёнаў даляраў.

Аднак увесь бюджэт Літвы перавышае два мільярды даляраў. 12 мільёнаў ад 2 мільярдаў – гэта менш як 1%. Але 1% можа быць роўным 30% толькі ў адмысловай беларускай мадэлі арытмэтыкі. Магчыма, па часе будзе абвешчана, што Аляксандар Лукашэнка вынайшаў і яе таксама.
XS
SM
MD
LG