Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТОЛЬКІ З ПАЧАТКУ ГОДУ БЕЛАРУСЬ ЗАПАЗЫЧЫЛАСЯ “ГАЗПРАМУ” 42 МІЛЬЁНЫ ДАЛЯРАЎ


Ул. інф.

Запазычанасьць Беларусі расейскаму “Газпраму” за газ з пачатку году павялічылася на 42 мільёны даляраў і складае каля 250 мільёнаў даляраў. Як паведаміў міністар фінансаў Беларусі Корбут, “Газпрам” накіраваў беларускаму ўраду тэлеграму з патрабаваньнем своечасовых разьлікаў за пастаўлены газ.

Выступаючы сёньня ў палаце прадстаўнікоў, намесьнік міністра эканомікі Сямашка заявіў, што ў сувязі зь нявыплатамі “Газпрам” ужо ў траўні можа зьнізіць пастаўкі газу ў Беларусь на 25-30%. Як сказаў спадар Сямашка, сёлета Беларусь аплаціла менш як дзьве траціны газавых паставак. “Праблема неплацяжоў ставіць пытаньне: ці будзем мы ўвогуле атрымліваць энэрганосьбіты”, – сказаў урадовец.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG