Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НЯМЕЦКІЯ ПРАФСАЮЗЫ ПРЫНЯЛІ ШЭРАГ РЭЗАЛЮЦЫЯЎ У ПАДТРЫМКУ БЕЛАРУСКІХ ПРАФСАЮЗАЎ


Алена Панкратава, Менск

Паводле аглядальніка нямецкай "Neues Deutschland", беларускія прафсаюзы апынуліся пад моцным ціскам з боку ўладаў. Гэта можна растлумачыць тым, што прафсаюзы ў Беларусі — адна з галоўных сілаў дэмакратычнага супраціву, так бы мовіць, апошні моцны арэшак для беларускага прэзыдэнта, які той, зразумела, імкнецца раскалоць. Парушэньне правоў прафсаюзаў, якое ва ўсім цывілізаваным сьвеце разглядаецца як парушэньне правоў чалавека, павінны ўбачыць працоўныя Нямеччыны і іншых краінаў, — так заявілі прадстаўнікі нямецкіх прафсаюзаў, прымаючы на мінулым тыдні ў Бэрліне беларускую дэлегацыю на чале з Аляксандрам Ярашуком.

Як гаворыцца ў адмысловай рэзалюцыі прафсаюзаў Нямеччыны, распаўсюджанай па каналах інфармацыйных агенцыяў краіны, пытаньне парушэньня правоў прафсаюзаў будзе разьгледжана ў часе маючай адбыцца ў чэрвені канфэрэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы ў Жэнэве. Заплянавана таксама, што беларуская сытуацыя будзе абмеркаваная ў часе найбліжэйшых паседжаньняў Бундэстагу. Адпаведны ціск на Менск, гаворыцца ў сумесным лісьце нямецкіх і беларускіх прафсаюзаў, павінны зрабіць пасярэднікі — расейскія і нямецкія палітыкі.

Вось што сказала ў інтэрвію для Радыё Свабода кіраўніца сэктару Усходняй Эўропы нямецкіх прафсаюзаў Карын Алервэльт:

(Алервэльт: ) “У часе нядаўняга візыту беларуская дэлегацыя мела шмат размоваў у нямецкіх міністэрствах, бундэстагу, з палітыкамі, партыямі, і на ўсіх гэтых узроўнях ёсьць разуменьне таго, што беларускія прафсаюзы трэба падтрымліваць як на ўзроўні двухбаковых нямецка-беларускіх стасункаў, так і на міжнародным узроўні, але, зразумела без усялякай палітызацыі”.

(Карэспандэнтка: ) “Аднак, як я прачытала ў нямецкай прэсе, гэта ёсьць галоўнай праблемай, бо пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў беларускія прафсаюзы разглядаюцца як палітызаваная сіла, і ў гэтым ўся цяжкасьць для правядзеньня адпаведных перамоваў на міжурадавых узроўнях”.

(Алервэльт: ) "На жаль, гэта сапраўды так. Хаця ва ўмовах Беларусі цяжка падзяліць палітычныя і сацыяльныя правы. Сацыяльныя патрабаваньні заўсёды вядуць да канфлікту зь беларускімі ўладамі, як, дарэчы, паказала апошняя акцыя "Так жыць нельга". Аднак таксама відавочна, што беларускія прафсаюзы ня маюць нейкай партыйнай лініі. Яны адстойваць правы працоўных, якія парушаюцца дзяржавай і выстаўляюць гэтыя патрабаваньні кіраўніцтву краіны. Гэта нармальная абарона правоў наёмных працаўнікоў. Як вядома, Міжнародная арганізацыя працы хуткім часам накіруе ў Менск сваіх назіральнікаў для кантролю над тым, каб беларускія прафсаюзы маглі працаваць сапраўды як прафсаюзы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG