Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ВЫСТУП ЛУКАШЭНКІ БЫЎ ДЭМАГАГІЧНЫМ — ЛІЧАЦЬ АПАЗЫЦЫЙНЫЯ ДЗЕЯЧЫ


Ул. інф.

(Патупа: ) “Мне гэты выступ спадабаўся толькі таму, што ён даказаў адну маю старую гіпотэзу аб тым, што гэты рэжым ёсць "дэмагогакратыя" і ня больш за тое. Напрыклад, чым ёсьць заява пра рост эканомікі на 40% за 4 наступныя гады? Гэта ж 10% у год. Гэта ж немагчыма, гэта фантазёрства...

Увесь ягоны выступ трэба разглядаць як праграму трэцяга ягонага тэрміну. Гэта не праграма разьвіцьця краіны, эўрапейскага і ўвогуле сур'ёзнага разьвіцьця краіны, гэта праграма больш моцнай ягонай улады, каб не было іншых варыянтаў на наступны тэрмін прэзыдэнцтва”.

(Раманчук: ) “Я думаю, што гэта быў такі стандартны лукашэнкаўскі выступ, які ніякім чынам ня ёсьць прарыўным, ён ня сьведчыць аб новым кірунку эканамічнай палітыкі ў Беларусі — тыя ж самыя лёзунгі, якія Лукашэнка выказваў і год таму на сэлектарных нарадах. Таму нічога новага не было. Аляксандар Лукашэнка пасля прэзыдэнцкай кампаніі 2001 году, калі ён абяцаў мора ўсяго — і лібэралізацыю, і рэструктурызацыю, і новае жыццё — у сутнасці сваёй ён не гатовы да гэтага, ня ведае, што рабіць. І ён ня хоча прасіць дапамогі ў тых людзей у Беларусі, якія ведаюць, што трэба рабіць зь Беларусьсю, каб выцягнуць яе з гэтага эканамічнага крызысу”.
XS
SM
MD
LG