Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Сучасныя мэмуары”

Заўтра выйдзе ў эфір апошняя частка ўспамінаў наваполацкага літаратара і журналіста Вінцэся Мудрова.

Аўтар раскажа, як праводзіўся разбор яго вершаваных твораў у КГБ, а таксама як быў рэвізаваны і зьнік ў нетрах КГБ непадцэнзурны альманах “Блакітны Ліхтар” – адметны ўзор беларускага самвыдату.


“Вострая Брама”

Калі ў беларускай вёсцы колюць кабана, удзельнікі працэсу падзяляюцца: нехта падстаўляе конаўку пад струмень сьвежай крыві, а нехта зашываецца ў дальні куток двара, каб ня чуць сьвінскага віску і не глядзець на сьмерць.

“Дзяльба кабанчыка” стала адной з цэнтральных сцэнаў нашага вясковага жыцьця і нашай прафэсійнай літаратуры. Аднак маральнае пытаньне заўсёды было і застаецца ў гэтай справе адкрытым. Права чалавека на такое забойства і правы жывёлаў абуджаюць самыя зацятыя спрэчкі ва ўсім сьвеце. Што на сёньня прыдумала чалавецтва, каб закрыць гэтае пытаньне і што ў гэтай справе прагназуецца на заўтра – вось тэма новага выпуску “Вострае Брамы”. Аўтар перадачы Сяргей Дубавец.


“Вольная студыя”

Апошні беларускамоўны падручнік вышэйшай матэматыкі выйшаў у 1933 годзе. Пасьля таго, як ягоны аўтар выпускнік Венскага ўнівэрсытэту прафэсар Ц.Бурстын памёр ад катаваньняў у шпіталі менскай турмы, на вышэйшую матэматыку па-беларуску надоўга забыліся. Пра родную мову беларускія матэматыкі ўспомнілі толькі на пачатку 1990-х.

А днямі пабачыла сьвет “Матэматычная энцыкляпэдыя”. Адна зь яе аўтарак, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Людміла Майсеня, ужо 10 гадоў выкладае вышэйшую матэматыку па-беларуску — беларусам, расейцам і нават кітайцам... Яна лічыць, што беларуская інтэлігенцыя павінна адпрэчыць капітулянцкія настроі й сьмела выходзіць на перадавую змаганьня за беларускую дзяржаву. Пра гэта ды іншае слухайце ў перадачы Міхася Скоблы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG