Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛЕТАСЬ 23 БЕЛАРУСЫ АТРЫМАЛІ ПАЛІТЫЧНЫ ПРЫТУЛАК У ЧЭХІІ


Алесь Грыневіч, Менск

Чэскае агенцтва навінаў СТК паведамляе, што ў 2001 годзе каля 18 тысяч чалавек прасілі палітычнага прытулку ў Чэхіі. Гэта найбольшая колькасьць за апошняе дзесяцігодзьдзе, але атрымалі прытулак менш людзей, чым у папярэднія гады. Сёлета Чэхія прыняла новы закон аб прытулку, які мае на мэце зьменшыць колькасьць заяўнікаў. З 1 лютага тыя, хто падае заяўку на палітычны прытулак у Чэхіі, ня маюць права працаваць у краіне цягам году ад пачатку разгляду іхнай справы.
XS
SM
MD
LG