Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖУРНАЛІСТ ПАВАЛ ШАРАМЕТ АБВЕШЧАНЫ ЛЯЎРЭАТАМ ШТОГАДОВАЙ ПРЭМІІ АБСЭ


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

“Спадар Шарамет прадэманстраваў сьмеласьць у сваіх паведамленьнях пра наступ на свабоду слова і парушэньні правоў чалавека, улучна з інфармацыяй пра зьніклых апазыцыйных палітыкаў і журналістаў у Беларусі”, – гаворыцца ў прынагодным паведамленьні АБСЭ.

Разам зь ім гэтую прэстыжную прэмію атрымаў аўстралійскі журналіст Фрыдрых Отэр – за працу на Балканах і ў Афганістане.

“Гэтыя два журналісты, – сказаў кіраўнік Камітэту АБСЭ ў справах дэмакратыі, правоў чалавека і гуманітарных пытаньнях Герт Вайскірхен, – трымаюцца найвышэйшых стандартаў журналістыкі. Отэр і Шарамет увасабляюць сутнасьць прэміі АБСЭ за журналістыку і дэмакратыю”.

Прэмія АБСЭ будзе ўручаная ляўрэатам у часе чарговай сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, якая будзе праходзіць з 6 да 10 ліпеня ў Бэрліне. Гэта будзе сёмае ўручэньне прэміі. Сярод папярэдніх ляўрэатаў – Адам Міхнік, Андрэй Бабіцкі, арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” і Георгі Гангадзэ. Памер прэміі – 20 тысяч даляраў.
XS
SM
MD
LG