Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯК АДБЫВАЛІСЯ ЗАТРЫМАНЬНІ ПАДЧАС ШЭСЬЦЯ “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА” І КОЛЬКІ ЧАЛАВЕК ЗАТРЫМАЛА МІЛІЦЫЯ


Любоў Лунёва, Менск

З-за трэньня аб асфальт людзі атрымлівалі апёкі. Так працягнулі й Валерыя Шчукіна – калі яго адпусьцілі ля аўтобуса, ён здолеў дайсьці да газону і ляжаў на жываце, пакуль не прыехала хуткая дапамога.

Падлеткаў, сярод якіх былі і 14-гадовыя дзяўчаты, працягвалі зьбіваць у аўтобусе.

Як толькі ад'ехалі аўтобусы з затрыманымі ўдзельнікамі акцыі, амонаўцы атрымалі новы загад і пачалася так званая “зачыстка”. Па праспэкту Францішка Скарыны пайшлі ланцугі зь міліцыянтаў і амонаўцаў. Усіх, хто ня мог ісьці хутчэй, затрымлівалі і кідалі ў “варанкі”.

Амонаўцы кідаліся на журналістаў. Калі тыя паказвалі ім свае пасьведчаньні, амонаўцы спасылаліся на загад, згодна зь якім яны нібыта могуць затрымліваць каго заўгодна.

На вуліцы Якуба Коласа АМОН выставіў ланцугі, каб не пускаць людзей да будынку Савецкага РУУСа. Але насамрэч многія жыхары, чые дамы на гэтай вуліцы, павінны былі паказваць свае пашпарты, каб трапіць дахаты. Людзі параўноўвалі гэтую сытуацыю з часамі фашыстоўскай акупацыі.

У Савецкім РУУСе ўтрымліваецца каля 80 чалавек. Непаўнагадовых, якія прыехалі зь іншых гарадоў, адвязуць у дзіцячы спэцпрыёмнік. Менчукоў аддадуць пад подпіс бацькам. У выніку зьбіцьця два чалавекі – Ялавіці і Осіпаў — адвезеныя ў шпіталь з дыягназам “страсеньне мазгоў”.

Пакуль міліцыянты ня вырашылі, колькі чалавек адвязуць у спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцу Акрэсьціна, а колькі выпусьцяць да суду на волю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG