Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАТРЫМАНЫ ДЗЬМІТРЫ БАНДАРЭНКА ПЕРАДАЕ З САВЕЦКАГА РАУСУ


Ул. інф.

Ён якраз знаходзіўся ў пастарунку Савецкага РАУСуі расказаў нам, што адбываецца:

(Бандарэнка: ) “Зараз я знаходжуся ў Савецкім РАУСе Менску, побач са мной Юры Хашчавацкі, які нядаўна вярнуўся з Прагі. Тут таксама арганізатар акцыі Халезін – увогуле тут уцяпер каля 100 чалавек затрыманых. Нас трымаюць у актавай залі, каля паловы затрыманых – непаўнагадовыя.

Калі нас пасадзілі ў аўтобусы на праспэкце, я закрываў галаву ад удараў дубінак – схапілі, кінулі, і больш нічога ня бачыў, чуў толькі, як кідалі туды ж астатніх людзей. Валерыя Шчукіна вельмі жорстка зьібілі і выкінулі з аўтобуса.

Білі й іншых. Я бачыў аднаго хлопца – у яго вельмі кароткія валасы, і на галаве тры плямы ад удару дубінкай. На выгляд ён непаўнагадовы. Тром чалавекам выклікалі хуткую дапамогу, бо ўсіх іх білі дубінкамі па нырках ці па галаве.

А цяпер мы тут бачым вельмі цікавае кіно. Тут зладавалі ў РАУСе гэткую трыбуну, і амонаўцы з двух бакоў пераклікаюцца – кажуць “Па два, па два” – гэта значыць, што на кожнага па два затрыманых. Яны пішуць рапарты і падглядаюць, як гэта рабіць, адзін у аднаго”

Такую інфармацыю перадаў нам па тэлефоне Дзьмітры Бандарэнка. Ён падзякаваў усім, хто выказаў салідарнасьць з затрыманымі ўдзельнікамі акцыі “Так жыць нельга!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG