Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У САВЕЦКІМ РАЎСЕ ЎТРЫМЛІВАЕЦЦА ВЯДОМЫ КІНАРЭЖЫСЭР ЮРЫ ХАШЧАВАЦКІ


Ул. інф.

(Хашчавацкі: ) “Ну гэта бяспраўе, абсалютнае бяспраўе. На падставе нашых канстытуцыйных правоў мы падалі заяўку на шэсьце і мітынг, нам дазволілі толькі пікет. У нашай краіне ня існуе ні закону, ні маральных асноваў, каб вырашаць гэтыя пытаньні. Мне падаецца, што мы на бочцы пару, і гэтая бочка можа ўзарвацца. Апазыцыя зараз ня мае ніякіх іншых сродкаў, каб абараняць свае інтарэсы, а ўрэшце – інтарэсы кожнага беларуса.

І усё гэтае бяспраўе я адчуў на сабе. Нізавошта атрымаў па галаве дубінкаю. І гэтую моладзь, якая села на тратуар, іх расьцягнулі, б’ючы нагамі. Шчукіна ўцягнулі ў аўтобус; калі ён быў яшчэ прытомны, яго ўдарылі кулаком у сківіцу, ён страціў прытомнасьць, а потым яго выкінулі з аўтобусу галавой уніз.

Зараз міліцыянты – гэта нармальныя людзі, яны складаюць пратаколы, усьміхаюцца, а тады яны былі зьвярамі, з зусім зьверскімі вачыма”.
XS
SM
MD
LG