Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УДЗЕЛЬНІКІ АКЦЫІ “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА” ЗЬБІРАЛІСЯ НА ПЛОШЧЫ ЯКУБА КОЛАСА


Валеры Каліноўскі, Менск

На лёзунгах – патрабаваньні падвысіць пэнсіі і стыпэндыі, а таксама спыніць падтрымку тэрарызму. Выступіў адзін з удзельнікаў акцыі, які выказаў патрабаваньне, каб Лукашэнка выконваў свае перадвыбарчыя абяцаньні й паведаміў усім праўду пра зьніклых. Пасьля гэтага міліцыя абвесьціла, што збор у гэтым месцы забаронены і каб усе разышліся – бо акцыя несанкцынаваная.

Я паразмаўляў з арганізатарам акцыі Мікалаем Халезіным. Ён кажа, што напярэдадні акцыі была невялікая правакацыя – нейкія людзі паведамілі ў амбасаду ЗША, што ўдзельнікі маршу будуць паліць амэрыканскі сьцяг. “Гэта лухта, – заявіў Мікалай Халезін. – А ўсё таму, што пайшлі чуткі, нібыта ўдзельнікі маршу пратэсту пойдуць поруч з палестынцамі, якія таксама сёньня пратэстуюць”.

На гэтай акцыі даволі шмат вядомых палітыкаў – Анатоль Лябедзька, Людміла Гразнова, Андрэй Саньнікаў. Тут таксама Юры Хашчавацкі, які нядаўна прыехаў з Прагі. Ён кажа, што найперш трэба пратэставаць супраць хлусьні і страху, якія пануюць цяпер у грамадзтве.

Я размаўляў з прэсавым сакратаром міністра ўнутраных справаў Дзьмітрем Партонам, ён сказаў, што міліцыя настроеная ляяльна, але не дапусьціць шэсьця ў бок цэнтру гораду.

На пачатку акцыі ў Менску было няшмат міліцыі на месцы падзеяў – толькі некалькі міліцэйскіх машын і некалькі патрулёў, якія спрабавалі пераканаць грамадзянаў ісьці на вызначанае для акцыі месца – плошчу Бангалор.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG