Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКАЯ АСАМБЛЕЯ НЯЎРАДАВЫХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ РАСКАЛОЛАСЯ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Незадавальненьне кіраўніцтвам Асамблеі вылілася ў стварэньне 13 красавіка альтэрнатыўнай кааліцыі “Витебская повестка на 21-й век”, куды ўвайшлі восем грамадзкіх арганізацыяў. А 14 красавіка, абурыўшыся несправядлівай, на іхную думку, працэдурай выбараў у рабочую групу Асамблеі, адмовіліся ад сваіх мандатаў ды пакінулі паседжаньне лідэры яшчэ дзьвюх недзяржаўных суполак. У наступныя дні правялі свае сходы ды выказалі недавер абласной Асамблеі яшчэ колькі грамадзкіх арганізацыяў, у тым ліку Віцебская гарадзкая філія БАЖу.

Абласную Асамблею НДА падтрымліваюць сёньня ў асноўным толькі рэгіянальныя грамадзкія арганізацыі. Але некаторыя зь іх таксама наракаюць на працу Асамблеі ды імкнуцца да самастойнасьці.

16 адасобленых гарадзкіх грамадзкіх арганізацыяў правялі ўчора ўвечары свой першы ўстаноўчы сход. На ім было прынятае рашэньне прынцыпова адмовіцца ад працы ў абласной Асамблеі, але падтрымліваць стасункі з рэспубліканскай Асамблеяй. І хаця аб’яднаньня ў адзіную грамадзкую структуру на сходзе не адбылося, усе суполкі вырашылі аб’яднаць уласныя намаганьні дзеля працы на наступных мясцовых выбарах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG