Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Палітычная геаграфія”. Чарнобыльская зона

215 тысяч гектараў зямлі, лясоў, балотаў, пад сотню бязьлюдных вёсак, дзе некалі жыло блізу 70 тысяч чалавек – усё гэта ўладаньні Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніку, больш вядомага як Чарнобыльская зона. Забруджаныя тэрыторыі зьведалі тры хвалі адсяленьня, аднак і па сёньня там жывуць людзі, і ня ўсе яны скардзяцца на лёс. Вандроўка Ягора Маёрчыка ў “зону” – слухайце заўтра.


“Беларуская Атлянтыда”. Нявольніцкі кірмаш у Магілёве

Тое, пра што заўтра распавядуць аўтар праграмы Вячаслаў Ракіцкі й гісторык Ян Шубанскі, можна назваць дзікунствам. Але гэта факт гісторыі беларуска-расейскіх дачыненьняў: у сярэдзіне XVI стагодзьдзя ў Магілёве існаваў нявольніцкі кірмаш, на якім гандлявалі палоннымі маскоўцамі.

Па “жывы тавар” добра ўзброеныя магілёўскія месьцічы рабілі адмысловыя выправы ў, як запісана ў кнігах магілёўскага магістрату, “зямлю непрыяцеля маскавіціна”. І захоп людзей, і гандаль імі не супярэчылі заканадаўству Вялікага Княства Літоўскага. Суды разглядалі справы, ці пароўну падзялілі здабычу ўдзельнікі выправаў. Складаліся акты куплі–продажу, у якіх пазначалася, на які тэрмін палонныя прадаваліся.

Перадачу Вячаслава Ракіцкага “Беларуская Атлянтыда” з удзелам гісторыка Яна Шубанскага слухайце на хвалях Беларускай Свабоды заўтра.


“Здароўе”

Як жанчыны павінны паводзіць сябе падчас мэнапаўзы? Ці бясшкодная замяшчальная гарманальная тэрапія? Які яе выгоды і кепскія бакі? Што новага прапануюць навукоўцы, каб зрабіць пару мэнапаўзы больш лагоднай для жанчын і мужчынаў? Як найлепш схуднець і што для гэтага трэба рабіць? Што есьці й чаго ня есьці? Адказы на гэтыя пытаньні, а таксама новыя карысныя парады амэрыканскай арганізацыі “RealAge” – у нашай перадачы “Жывіце доўга. Новыя сакрэты доўгажыхарства”, якую падрыхтаваў Сяргей Абламейка.
XS
SM
MD
LG