Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СТАЛАЯ РАДА АБСЭ ПАЧАЛА ПАСЕДЖАНЬНЕ Ў СПРАВАХ БЕЛАРУСІ


Юры Сьвірко, Вена

Спадар Рывалье правёў сёньня ў Вене шэраг сустрэчаў, у тым ліку з кіраўніком дэлегацыі Партугаліі, якая старшынюе сёлета ў АБСЭ. Прадстаўнік партугальскае дэлегацыі ў АБСЭ Антоніё Карпінья паведаміў Радыё Свабода, што адмысловае беларускае паседжаньне Сталае рады АБСЭ будзе доўгім.

Чакаюцца заявы дэлегацыяў ЗША, Вялікае Брытаніі, Францыі, чыім грамадзянінам ёсьць Рывалье, Гішпаніі, якая старшынюе цяпер у Эўразьвязе, а таксама Расеі й Беларусі. Увечары будзе абвешчанае рашэньне Сталае рады АБСЭ наконт сытуацыі вакол КНГ АБСЭ ў Менску.

Яго агучаць на прэсавай канфэрэнцыі старшыня Сталае Рады партугалец Жаау дэ Ліма Пімэнтэл, а таксама Мішэль Рывалье ды адзіны кандыдат на пасаду кіраўніка КНГ АБСЭ Эбэргард Хайкен.

Апошні адмовіўся гаварыць пра мажлівае сёньняшняе рашэньне да прэсавай канфэрэнцыі. Аднак спадар Хайкен сказаў мне: “Спадзяюся, што яшчэ шмат паразмаўляем у Менску”. Такім чынам, ён не губляе аптымізму й думае, што КНГ АБСЭ ў Менску будзе існаваць, а ён будзе ёю кіраваць. Хаця ў кулюарах венскага палацу Гофбург згадваюць, што папярэдні кіраўнік КНГ Ганс-Георг Вік зьехаў зь Беларусі амаль чатыры месяцы таму, і сытуацыя з таго часу зусім не палепшылася.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG