Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Беларускае замежжа”

У заўтрашнім выпуску аўтарскай перадачы Ганны Сурмач і Сяржука Сокалава-Воюша – успаміны беларускіх жанчын, чые лёсы аказаліся зьвязанымі зь вядомымі дзеячамі беларускай дыяспары. У перадачы возьмуць удзел Раіса Жук-Грышкевіч, Вольга Сяднёва і Галіна Войцік.


“Галерэя Свабоды”: Легенда Маладэчна

У гэтым горадзе жывуць дзясяткі мастакоў. І ён мог бы лічыцца адным з найбуйнейшых мастацкіх цэнтраў Беларусі – але ў Маладэчне няма ніводнае галерэі. Хто ў тым вінаваты? У гутарцы бяруць удзел адзін з найстарэйшых беларускіх мастакоў Кастусь Харашэвіч, мастацтвазнаўца Валянціна Трыгубовіч, а таксама мастакі Мікола Купава ды Мікола Аўчыньнікаў. Аўтар перадачы Сяргей Харэўскі.


“Сымбаль Веры”: Царква і багацьце

Многія зьвяртаюць увагу на тое, што хрысьціянская царква ўжо даўно перастала быць царквою бедных, пакрыўджаных і слабых. Людзі заўважаюць, што Царква, якая прапагандуе ўбоства, сама надзвычай багатая. Нядобразычліўцы пасьмейваюцца, што яна гэтак сама нагадвае сваю першакрыніцу, як архіярэйская мітра – цярновы вянок Хрыста, а шыкоўны архіярэйскі “мэрсэдэс” – асла, на якім езьдзіў Ісус.

У перадачы ўдзельнічаюць: прафэсар Унівэрсытэту імя Кардынала Стэфана Вышынскага Андрэй Дзюба, рэлігіязнавец і публіцыст з Масквы Якаў Кротаў, вернік БАПЦ са штату Нью Джэрзі Аляксандар Сільвановіч, а таксама літаратуразнаўца і праваслаўная верніца, якая зараз жыве ў Бельску Падляскім на Беласточчыне Галіна Тварановіч. Вядзе перадачу Кастусь Бандарук.
XS
SM
MD
LG