Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКІЯ ЎЛАДЫ “ПАКЛАПАЦІЛІСЯ” ПРА СТУДЭНТАЎ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Прычым памер падатку розны для кожнага рэгіёну: "прадпрымальнікам" у абласным цэнтры, дзе, як вядома, большая колькасьць навучальных установаў, трэба плаціць у бюджэт па 35 эўра, у райцэнтрах – 30 эўра, у іншых населеных пунктах – 25 эўра.

З увядзеньнем новага падатку мусіў бы ўзрасьці й сабекошт гэткае інтэлектуальнае дапамогі, але аб’явы пра выкананьне пісьмовых працаў раптам увогуле зьніклі з рэклямных старонак віцебскіх газэтаў.

Студэнтаў гэта не зьбянтэжыла: напярэдадні блізкае сэсіі “інтэлектуалы”-прадпрымальнікі наўпрост зьяўляюцца ў ВНУ ды прапануюць свае паслугі. Каштуе выкананьне кантрольнае працы па-ранейшаму 5–10 даляраў. І па-ранейшаму – па-за бюджэтам.
XS
SM
MD
LG