Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“СВАБОДУ СЛОВА” АБМЕЖАВАЛІ


Валер Каліноўскі, Менск

Аднак свабода слова ў перадачы была парушаная. За некалькі хвілінаў да эфіру кіраўніцтва НТВ загадала карэспандэнту Аляксандру Калпакову, які арганізоўваў жывы эфір зь Менску, не даваць слова лідэру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку. Як паведаміў Свабодзе спадар Лябедзька, журналіст Калпакоў папрасіў у яго прабачэньня і зазначыў, што гэта адзіная ўмова беларускага кіраўніцтва арганізатарам перадачы.

Спадар Лябедзька мяркуе, што гэтым беларускае кіраўніцтва выказала страх за рэпутацыю А.Лукашэнкі. “Баяцца, значыць, добра”, – так ацаніў гэты выпадак А.Лябедзька. Ён зьбіраўся спытацца ў Лукашэнкі: ці гатовы той да публічных дыскусіяў не ў Маскве, а ў Менску пра тое, куды падзеўся мільярд даляраў ад продажу зброі? Чаму ён асабіста вызваліў Дзьмітрыя Паўлічэнку – чалавека, якога падазраюць у стварэньні эскадронаў сьмерці? Меў Анатоль Лябедзька і іншыя пытаньні да Аляксандра Лукашэнкі.

Нягледзячы на тое, што слова яму не далі, спадар Лябедзька лічыць пазытыўным, што групе менчукоў падчас жывога эфіру на НТВ удалося наладзіць ланцуг людзей з партрэтамі зьніклых беларускіх палітыкаў.
XS
SM
MD
LG