Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАРАНАВІЦКІЯ ЎЛАДЫ АДМОВІЛІСЯ НАДАЦЬ ГАРАДЗКОЙ ГІМНАЗІІ ІМЯ ЗНАКАМІТАГА ВУЧОНАГА ІГНАТА ДАМЕЙКІ


Алесь Горбач, Баранавічы

Яшчэ напачатку году Баранавіцкая рада Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны зьвярнулася да начальніка гарадзкога ўпраўленьня адукацыі Ігара Стасевіча зь лістом, у якім прапаноўвалася, каб адна з гімназій гораду насіла імя знакамітага вучонага Ігната Дамейкі, 200-я ўгодкі якога сёлета шырока адзначаюцца ў сьвеце. Такая прапанова была абгрунтаваная найперш тым, што жыцьцё Ігната Дамейкі цесна зьвязана з Баранавіччынай, тут ягоныя карані па лініі маці.

У адказе ўпраўленьня адукацыі, які зьмяшчае ў сваім тэксьце сем граматычных і сынтаксычных памылак, гарадзкой радзе ТБМ паведамляецца пра тое, што ў дваццаці дзьвюх школах гораду на сёньня ёсьць сем клясаў з профільным вывучэньнем беларускай мовы і літаратуры, а адкрыцьцё ў Баранавічах гімназіі імя Ігната Дамейкі нямэтазгоднае. Пры гэтым ліст утрымлівае спасылку на тое, што ў вырашэньні пытаньня былі ўлічаныя інтарэсы і пажаданьні бацькоў і навучэнцаў.

Якім чынам улічваліся тыя інтарэсы і пажаданьні, высьветліць не ўдалося, затое кіраўнікі тых пяці гімназій, што існуюць сёньня ў Баранавічах, кажуць, што нічога ня чулі пра такую ініцыятыву, а на маё пытаньне, як бы яны паставіліся да таго, каб менавіта іхнай гімназіі прысвоілі імя знакамітага Ігната Дамейкі адказ я чуў адзін — “вельмі станоўча”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG