Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Палітычная геаграфія”. Пружаны

Месца, якое за савецкім часам ахоўвалі ў Пружанах найбольш, – вайсковы гарадок Купліна, дзе быў пункт запуску міжкантынэнтальных балістычнах ракет. Поўк пераехаў у Расею 10 гадоў таму. Сярод рэштак казармаў, каманднага пункту і штабу будуе сабе дом фэрмэр – грамадзянін Паўднёвай Афрыкі. На 30 гектарах зямлі ён разводзіць бараноў, трускаўкі й прызвычайваецца да беларускага сала. Слухайце заўтра пра вандроўку Ягора Маёрчыка ў Пружаны.


“Беларуская Атлянтыда”

Калі ідзе гаворка пра 16–18 стагодзьдзі ў беларускай гісторыі, то ўжываецца тэрмін “залатая вольнасьць”, і разумеецца ён як мэтафара. Але гэтае вызначэньне яшчэ і несла ў сабе палітычны прынцып, сфармуляваны Пётрам Скаргам — “Ня мець тырана ані такому каралю служыць, які б нас, як хацеў, на правы не ўважаючы, судзіў, забіваў і маёмасьць нашу браў...” Прынцыпы “залатой вольнасьці” былі запісаныя і ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага: “У кожнай рэчы паспалітай чалавеку пачціваму нічога не маець быці дарожшага над вольнасьцю...”

Дык як жа будаваліся дачыненьні чалавека і ўлады ў беларускай дзяржаве 16–18 стагодзьдзяў і ці паўплывалі тыя традыцыі на палітычную сьвядомасьць беларусаў наступных генэрацыяў? Пра гэта павядуць размову ў новай перадачы аўтар Вячаслаў Ракіцкі й гісторык культуры Вацлаў Арэшка.


“Здароўе”. Як пазьбегнуць пераяданьня за сьвяточным сталом?

Штогод нам прыходзіцца адзначаць некалькі дзясяткаў сьвятаў: дзяржаўных, рэлігійных, сямейных, прафэсійных і асабістых – кшталту дня народзінаў або імянінаў. А сьвята – гэта багатае застольле, шчодрая выпіўка і закуска, ад чаго ня толькі пакутуюць пячонка й галава, але і прыбывае нам непатрэбных кіляграмаў.

Каб пазьбегнуць гэтага, навукоўцы прапануюць некалькі простых парадаў: як паводзіць сябе за сталом, што, колькі й як есьці. Слухайце нашу перадачу пра здароўе “Жывіце доўга – новыя сакрэты доўгажыхарства”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG