Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЯРХОЎНЫ САВЕТ 13 СКЛІКАНЬНЯ ЎЗНАЎЛЯЕ ПРАЦУ


Уладзімер Глод, Менск

Дакладчыкамі прэзыдыюм Вярхоўнага Савету сёньня зацьвердзіў Станіслава Багданкевіча і Алену Скрыган. Такім чынам, апошні легітымны парлямэнт Беларусі, які не зьбіраўся на свае паседжаньні ад жьніўня мінулага году, узнаўляе працу.

Адначасова прэзыдыюм прызначыў намесьніка страшыні Вярхоўнага Савету Генадзя Цярэню ўпаўнаважаным у справах узаемадачыненьняў з Кансультацыйнай радай апазыцыйных палітычных партыяў. Мяркуецца, што Генадзь Цярэня будзе ўдзельнічаць ужо ў наступным паседжаньні лідэраў апазыцыйных партыяў, прызначаным на 11 красавіка.
XS
SM
MD
LG